Праздничные торжества в честь 480-летия прошли в Вороново

dscn0150

Шчырай малітвай, цёплымі віншаваннямі, песнямі і танцамі адзначыла 480-годдзе Воранава.

Святочныя мерапрыемствы з нагоды юбілею пачаліся 19 лістапада раніцай. У санктуарыі Божай Міласэрнасці адбылася Святая імша ў гонар жыхароў пасёлка. Малітва за воранаўскі край, яго людзей, якія стаялі ля вытокаў заснавання раёна і якія сёння прыкладваюць намаганні для яго развіцця, за здзяйсненне планаў і светлую будучыню з’яднала ўсіх у гэты дзень.

 

dscn0147 dscn0139

Затым шматлікіх гасцей сустракаў адноўлены гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу. Святочная ўрачыстасць сабрала ў зале прадстаўнікоў улады, замежныя дэлегацыі, мясцовых жыхароў і пачалася з гімна Воранава. Раздзялілі радасць падзеі з воранаўцамі рэктар БДУ Сяргей Абламейка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Маркевіч, дэлегацыі з Літвы і Расіі. Партнёрскія адносіны звязваюць іх з невялічкім, але вельмі гасцінным і своеасаблівым пасёлкам на мяжы Беларусі, дзе жывуць добрыя і працавітыя людзі. Гэта падкрэслівалі ўсе выступоўцы, адрасуючы шчырыя пажаданні мірнага неба, поспехаў, даўгалецця жыхарам юбіляра. І хоць чулі іх толькі прысутныя ў зале, гучалі яны для ўсіх вас, паважаныя землякі. Бо вашай плённай працай, творчасцю, ведамі ствараюцца ўсе даброты нашага краю, пішацца яго гісторыя.

Па-дзелавому лаканічна і па-сяброўску цёпла гучалі словы падзякі старэйшаму пакаленню працаўнікоў і яго маладой змене ад старшыні Воранаўскага райвыканкама Мікалая Розума. Удзячнасць кіраўніка раёна была не толькі на словах, але і ў матэрыяльным выражэнні. За шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё розных напрамкаў дзейнасці былі адзначаны дваццаць восем воранаўцаў. Пад усеагульныя апладысменты на сцэну за высокімі ўзнагародамі абласнога і раённага ўзроўняў выходзілі кіраўнікі і супрацоўнікі розных арганізацый: Аляксандр Мацюк, Таццяна Дудко, Фёдар Гнілякевіч, Ганна Акштулевіч, Іван Вінцкевіч, Анджэй Вітэк, Часлава Войшніс, Іван Кахоцкі, Казімір Крысянель, Данута Лінга, Антон Сяпцілка, Яніна Сухоцкая, Франц Францкевіч (Уладзіслаў Трунц і Часлаў Масель атрымаюць іх у сваім калектыве). Ушанавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны — Сцяпана Жука і Таццяну Бобіну; ветэранаў працы — Валянціна Емяльянава, Тамару Абламейку, Уладзіміра Даўгаполіка, Генрыка Лісоўскага, Вячаслава Мацкевіча, Тамару Новікаву, Тадэвуша Рыдвана, Зою Сцефановіч, Віктара Цівунчыка, Віктара Шчотку, Людмілу Алданаву, Анатолія Кажамяку.

Падчас святочнага дзейства былі аб’яўлены вынікі творчых конкурсаў, якія праходзілі з нагоды юбілею. У паэтычным пераможцай стаў Валянцін Емяльянаў, аўтар лірычных і душэўных радкоў аб нашым краі. Ён атрымаў падарунак ад галоўнага рэдактара “Воранаўскай газеты” Таццяны Дудко. У конкурсе творчых работ на лепшы фотаздымак, сэлфі, відэаролік аб пасёлку і славутых земляках некалькі пераможцаў: Ларэта Янкелайць з Паляцкішскай СШ, Аляксандр Літоўчык, Аляксандра Ластоўская і Эдвард Сцефановіч з Воранаўскай СШ, Аліна Казлоўская з Пераганцаўскага НПК, Аляксандр Савуль з Канвелішскага НПК, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Воранаўскай СШ Марыя Літоўчык, выкладчыкі Воранаўскага сельскагаспадарчага каледжа: Яна Іванова, Ірына Раўлушэвіч, Людміла Урбановіч.  Яны адзначаны начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аленай Ястрэмскай.  

Яркае і вельмі дынамічнае віншаванне для воранаўцаў прывезлі гро-дзенцы — музычны тэатр “Рада”.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

img_5568 img_5577 img_5579 img_5583 img_5586 img_5589 img_5593 img_5595 img_5597 img_5602 img_5605 img_5607 img_5616 img_5622 img_5623 img_5632 img_5639 img_5641 img_5645 img_5650 img_5653 img_5657 img_5658 img_5662 img_5667 img_5669 img_5674 img_5675 img_5680 img_5682 img_5685 img_5687 img_5691 img_5696 img_5698 img_5699 img_5700 img_5701 img_5702 img_5703 img_5709 img_5712 img_5715 img_5718 img_5724 img_5729 img_5738 img_5739 img_5740 img_5743 img_5747 img_5751 img_5757 img_5758 img_5767 img_5769 img_5770 img_5778 img_5783 img_5785 img_5788 img_5789 img_5790 img_5793 img_5802 img_5809 img_5814 img_5828 img_5830 img_5839 img_5849 img_5854 img_5855 img_5857